Нёўда (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Нёўда)

Нёўда, Нявода, Палужанка — рака ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Сэрвач (басейн р. Нёман). Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 240 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰.

Нёўда
Характарыстыка
Даўжыня 39 км
Басейн 240 км²
Расход вады 1,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°32′58,62″ пн. ш. 25°49′45,97″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 53°31′50,3″ пн. ш. 26°09′59,9″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 3,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Сэрвач
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
physical
Нёўда (рака)
Нёўда (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Пачынаецца каля вёскі Нёўда Навагрудскага раёна, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша па ўзгорыстай мясцовасці, перасечанай глыбокімі лагчынамі і ярамі. Упадае ў р. Сэрвач на поўначы ад вёскі Беразавец Карэліцкага раёна.

Даліна пераважна трапецападобная, шырыня 2—3 км, са стромкімі схіламі вышынёй да 30 м. Пойма роўная, месцамі забалочаная, пад хмызняком, шырыня 100—150 м. Рэчышча моцна звілістае, ад вёскі Аколіца да вусця каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — Крамаўка (злева), Зямчатка (справа).

ЛітаратураПравіць