Нішча (рака)

рака ў Беларусі і Расіі
(Пасля перасылкі з Рака Нішча)

Ні́шча (руск.: Нища) — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дрыса.

Ні́шча
руск.: Нища
Рака Нішча за кіламетр на ўсход ад балота Вялікі Мох
Рака Нішча за кіламетр на ўсход ад балота Вялікі Мох
Характарыстыка
Даўжыня 85 км
Плошча басейна 1380 км²
Басейн Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Расход вады 9,7 м³/с
Вадацёк
Выток возера Нішча
 · Каардынаты 56°07′55″ пн. ш. 28°46′34″ у. д.HGЯO
Вусце Дрыса
 · Каардынаты 55°43′46″ пн. ш. 28°32′14″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,2 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія, Flag of Belarus.svg Беларусь
Нішча (рака) (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Ні́шча на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 85 км. Плошча вадазбору 1380 км². Выцякае з возера Нішча (Себежскі раён, Пскоўскай вобласць), цячэ па Полацкай нізіне, вусце за 1 км на захад ад вёскі Ку́льнева ў Расонскім раёне. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 м/км.

Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 100—200 м. Пойма часцей двухбаковая, чаргуецца па берагах, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае (шырыня 25—30 м); у ніжнім цячэнні рака зарэгулявана Клясціцкім вадасховішчам (Клясціцкая ГЭС). Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы 1-й дэкады красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3 м, найвышэйшая 5,1 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Веснавы ледаход 2 сутак.

Асноўныя прытокі: Чарапяціца, Люці, Вельніца (злева), Хонка, ручай Го́лавач[1] (справа). Густата рачной сеткі 0,49 км/км².

Азёрнасць вадазбору 4 %. Азёры ў межах Беларусі: Усвечча, Валькоўскае, Шэвіна, Межава, Чарапёцкае, Гародна, Мохавае, Велле, Завір'е, Астравітае, Шыпск, Аксёнава, Норкава, Клешня, Начоўкі, Перавалочнае, Гасцятнае, Малое Мохавае, Сярэдняе Мохавае, Акунёвец, Цяльцы, Паўднёвы Шчучынец і інш.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць