Об
Об (руск.: Обь ад iранскага об — вада) — рака ў Заходняй Сібіры, у Расіі.
Об руск.: Обь | |
Об каля Барнаула | |
Выток | Зліянне Біі і Катуні |
Вусце | Карскае мора |
Вышыня вусця | 0 м |
Даўжыня | 3650 км |
Расход вады | Салехард: 12,3 тыс. м³/с |
Вадазбор | 2990 км² |
Краіна | Расія |
Карта басейну Оба (з Іртышом) | |
Даўжыня 3650 км (ад вытоку ракі Катунь 4338 км, ад вытоку ракі Іртыш 5410 км, вадазбор 2990 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,7 тыс. м³/сек.
ВадазборПравіць
Утвараецца ад сутокаў рэк Бія і Катунь на Алтаі. Цячэ па Заходне-Сібірскай раўніне ў шырокай даліне, якая паступова расшыраецца ад 5—10 км каля горада Барнаул да 50—60 км ніжэй упадзення ракі Іртыш. Пойма Обі парэзана рукавамі, пратокамі і азёрамі. Упадае ў Обскую губу Карскага мора, утварае дэльту (плошча больш 4000 км²), дзе вылучаюцца рукавы: Хаманельская Об (левы) і Надымская Об (правы).
Галоўныя прытокі: Том, Чулым, Кець, Тым, Вах (справа), Васюган, Вялікі Юган, Іртыш, Паўночная Сосьва, Вялікі Салым (злева). Сярод прытокаў: Чая.
Водны і лядовы рэжымПравіць
Веснавое разводдзе, летне-асеннія паводкі, зімовая межань. Ледастаў ў вярхоўях ад лістапада да красавіка, у ніжнім цячэнні ад кастрычніка да мая—чэрвеня. Сярэдні расход вады каля горада Салехард 12,5 тыс. м³/с, маскімальны 42,8 тыс.м³/с, мінімальны — 1,65 тыс. м³/с. Цвёрды сцёк 16 млн.тон.
Гаспадарчае выкарыстаннеПравіць
Рыбны промысел пераважна ў ніжнім цячэнні. Новасібірская ГЭС і Новасібірскае вадасховішча. Суднаходная. У басейне Обі здабыча нафты і газу (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), каменнага вугалю (Кузнецкі вугальны басейн). На Обі гарады Барнаул, Камень-на-Обі, Новасібірск, Калпашава, Стражавой, Ніжнявартаўск, Сургут, Нефцеюганск, Лабытнангі, Салехард. На левым беразе, у сярэднім цячэнні — Юганскі запаведнік.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.