Ор (рака)

(Пасля перасылкі з Рака Ор)

Ор (руск.: Орь, каз.: Ор) — рака ў Акцюбінскай вобласці Казахстана і Арэнбургскай вобласці Расіі, левы прыток Урала. Даўжыня 332 км, плошча басейна 18,6 тыс.км². Утвараецца пры зліцці рэк Шыйлі і Тэрысбутак, якія бяруць пачатак на заходніх схілах Мугаджар.

Ор
каз. Ор
Характарыстыка
Даўжыня 332 км
Басейн 18 600 км²
Расход вады 21,3 м³/с (за 61 км ад вусця)
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Шыйлі і Тэрысбутак
 • Вышыня вышэй 303 м
 • Каардынаты 49°31′23″ пн. ш. 58°32′52″ у. д.HGЯO
Вусце Урал
 • Месцазнаходжанне г. Орск
 • Вышыня вышэй 185,1 м
 • Каардынаты 51°11′08″ пн. ш. 58°32′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Урал → Каспійскае мора
Казахстан Акцюбінская вобласць
Расія Арэнбургская вобласць
Краіны
Код у ДВР 12010000412112200003277
physical
выток
выток
вусце
вусце

Жыўленне пераважна снегавое. Расход вады — у 61 км ад вусця 21,3 м³/с. Разводдзе з красавіка да сярэдзіны траўня, у астатні час года глыбокая межань. Замярзае ў 2-й палове кастрычніка-лістападзе, ледаход ў канцы сакавіка — красавіку. Воды ракі Ор выкарыстоўваюцца для ліманнага арашэння і водазабеспячэння. Упадае ў раку Урал каля г. Орск.

Спасылкі правіць