Вейнка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Падвейна)

Вейнка, Падвейна, Вейніца — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзвінаса (басейн Нёмана).

Вейнка
Характарыстыка
Даўжыня 20 км
Басейн 98 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°31′43″ пн. ш. 27°58′23,60″ у. д.HGЯO
Вусце рака Дзвінаса
 • Каардынаты 54°33′28,50″ пн. ш. 27°43′05,40″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзвінаса → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Лагойскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Назва правіць

Назва балцкага паходжання, больш ранняя форма назвы — Вейна[1]. Пазнейшая прыстаўка Пад- як у рачной назве Паджодзінка (ад балцкага *Žod-in-).

Так жа сама называецца прыток Дняпра рака Вейна, прыток дзвінскай Обшы рака Вейна.

Назва параўноўваецца з гідронімам Vija (адпачатная літоўская назва ракі Іўянкі), латышскім Vija[2], якія звязаныя з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[3]. Далей да індаеўрапейскага *ṷei- «згінаць, скручваць, віць»[4].

Так жа сама, з дапамогай пашыральніка -n-, ад фанетычна сугучных каранёў утвораныя назвы: бярэзінскай ракі Гайна, дняпроўскай ракі Лойня[ru], дзвінскіх рэк Лойна[ru] і Байна, возера Бойна (руск.: Бойно) у басейне Дзвіны.

Назва Вейна значыць «Звілістая (рака)».

Водаапісанне правіць

Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Раўнядзь, упадае ў Дзвінасу прыкладна за 0,9 км на захад ад вёскі Вейна. Вадазбор у паўночнай частцы Мінскага ўзвышша. Ад вытоку амаль да вёскі Пячное рака цячэ па лясістай мясцовасці, ніжэй на працягу 9,4 км да вусця рэчышча каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Каля ракі вёскі Пячное, Чысты Бор, Вейна.

Заўвагі правіць

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 179.
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 544.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 380.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1120—1122.

Літаратура правіць