Панджнад (урду: پنجند, панджаб.: ਪੰਜਨਦ : Panjnad, ад panj — пяць, nadi — рака) — рака ў Пакістане. Утвараецца паслядоўным зліццём пяці рэк: Джэлам, Чынаб, Раві, Біяс і Сатледж. Джэлам і Раві ўліваюцца ў Чынаб, Біяс — у Сатледж, а Чынаб і Сатледж зліваюцца і фарміруюць Панджнад. Агульная плынь цячэ ў паўднёва-заходнім кірунку каля 71 км і ўпадае ў раку Інд каля Мітханкота. На Панджнадзе пабудаваная дамба, якая забяспечвае функцыянаванне ірыгацыйных каналаў для правінцый Пенджаб і Сінд.

Панджнад
Indus river.svg
Выток зліццё Чынаб і Сатледж
29°20′57″ пн. ш. 71°01′41″ у. д.HGЯO
Вусце Інд
29°06′31″ пн. ш. 70°41′55″ у. д.HGЯO
Даўжыня 71 км
Краіна Пакістан