Адкрыць галоўнае меню

Прут — рака ва Украіне, Малдове і Румыніі, левы прыток Дуная даўжынёй у 953 км. Выток Прута знаходзіцца ў Івана-Франкоўскай вобласці ва ўсходніх Карпатах.

Прут
Прут
Prut near Hoverla.jpg
Даўжыня 953 км
Расход вады 121 м³/с
Вадазбор 27500 км²
Краіна Украіна, Малдова, Румынія
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Прут

ГеаграфіяПравіць

 
Рака Прут у сярэднім цячэнні

З гор недалёка ад Гаверлы Прут цячэ на ўсход у бок Ярэмчэ і Чарнаўцоў. 100 км ніжэй па цячэнні рака паварочвае на поўдзень і ўтварае натуральную мяжу паміж Малдовай і Румыніяй. Пачынаючы з горада Ясы, Прут становіцца суднаходным і ўпадае ля Галаца ў Дунай, недалёка ад месца ўпадзення самога Дуная ў Чорнае мора.

Прут з'яўляецца другой па велічыні ракой Малдовы. Яго басейн займае больш за 24% плошчы краіны.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 53. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).