Рамясцвянка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Рамясцвянка)

Рамясцвя́нка — рака ў Мсціслаўскім і Горацкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Быстрая (басейн Дняпра).

Рамясцвянка
Характарыстыка
Даўжыня 49 км
Басейн 291 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,2 км ад вёскі Рэместава
 • Каардынаты 54°06′31,70″ пн. ш. 31°17′37,10″ у. д.HGЯO
Вусце Быстрая
 • Месцазнаходжанне на ўскраіне вёскі Кледнявічы
 • Вышыня 159,2[1] м
 • Каардынаты 54°10′49,70″ пн. ш. 31°07′55,30″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Быстрая → Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Мсціслаўскі раён, Горацкі раён
physical
Рамясцвянка
Рамясцвянка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 49 км, плошча вадазбору 291 км². Пачынаецца за 1,2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Рэместава ў Мсціслаўскім раёне, упадае ў Быструю на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Кледнявічы. Працякае па Горацка-Мсціслаўскай узвышнай раўніне. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй ад 0,2 да 1 км. Шырыня ракі да 15 м. У вярхоўі перасыхае. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — Лядня (справа)[1].

Каля ракі вёскі Чарнавусы, Пацкава, Івоны, Раздзел, Чапляёўка, Асінаўка, Галёнкі, Пнеўшчына, Садок, Студзянец, аграгарадкі Курманава, Копцеўка. Каля аграгарадка Курманава на рацэ вадасховішча Курманава[2].

Зноскі

  1. а б Ліст карты N-35-63. Выданне 1982 г. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13—14. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць