Ратамка (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Ратамка)

Ра́тамка — рака, якая цячэ па тэрыторыі Мінскага раёна.

Ратамка
Мост і дамба праз раку на ўскрайку аграгарадка Ратамка
Мост і дамба праз раку на ўскрайку аграгарадка Ратамка
Выток на ўсходзе ад вёскі Гарані
Вусце Рака Свіслач, Заслаўскае вадасховішча
Даўжыня 13 км
Вадазбор 47 км²
Краіна Беларусь

У аснове назвы — тыповы водны корань Рат. Вёска Ратамка атрымала сваё імя ўжо ад гэтай рэчкі[1].

Рака Ратамка пасля дамбы

Выток ракі знаходзіцца на ўсход ад вёскі Гарані. Упадае ў Ратамскі заліў Заслаўскага вадасховішча (Мінскага мора) за 1 км на ўсход ад чыг. ст. Крыжоўка. Даўжыня ракі — 13 км.

Рэчышча ў вусцевай частцы зарэгуляванае, у ніжнім цячэнні на працягу 4,2 км — каналізаванае. Вадазбор Ратамкі — 47 км².

За 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Падгор'е — чыгуначны мост на дарозе Мінск — Маладзечна; 0,7 км ад моста на дарозе Мінск — Заслаўе — вусце.

Зноскі

  1. Раіса Аўчыннікава СВИСЛОЧЬ И ЕЕ ДЕТИ. Газета «Вячэрні Мінск» (19 студзеня 2004).

ЛітаратураПравіць

  • Блакітная кніга Беларусі (Водныя аб'екты Беларусі). Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 414 5-85700-133-1
  • Афнагель І. Я., Ашэраў Ф. М., Баравік А. А. Рэкі, азёры і вадасховішчы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн. 1979. С. 214

СпасылкіПравіць