Раўкета (рака)
рака ў Беларусі і Літве
(Пасля перасылкі з Рака Раўкета)
Раўке́та, Раўкота (літ.: Raukėta) — рака ў Ігналінскім раёне Літвы і Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзісна.
Раўкета | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 16 км |
Плошча басейна | 87 км² |
Басейн | Заходняя Дзвіна |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | возера Раўкета |
· Вышыня | 146,9 м |
· Каардынаты | 55°25′34,76″ пн. ш. 26°32′30,66″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Дзісна |
· Месцазнаходжанне | за 600 м ад вёскі Германоўшчына |
· Вышыня | 128 м |
· Каардынаты | 55°19′55,99″ пн. ш. 26°36′53,60″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіны | ![]() |
Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Бярэ пачатак у возеры Раўкета[1] на тэрыторыі Літвы. Упадае ў Дзісну за 600 м на паўднёвы захад ад вёскі Германоўшчына (Браслаўскі раён). Рэчышча ў ніжнім цячэнні каналізаванае. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў і ручаёў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.