Ржаўка (прыток Будлянкі)

рака ў Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Ржаўка, прыток Будлянкі)

Ржа́ўка, Беліца — рака ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Будлянка (басейн Дняпра).

Ржаўка
Характарыстыка
Даўжыня 20,4 км
Басейн 108 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Смолка
 • Каардынаты 53°45′32,60″ пн. ш. 30°33′46,50″ у. д.HGЯO
Вусце Будлянка
 • Месцазнаходжанне на ўскраіне вёскі Сутокі
 • Каардынаты 53°38′24″ пн. ш. 30°40′57″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Будлянка → Раста → Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Чавускі раён
physical
Ржаўка (прыток Будлянкі)
Ржаўка (прыток Будлянкі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 20,4 км, плошча вадазбору 108 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 2,5 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Смолка. Упадае ў Будлянку на паўднёвай ускраіне вёскі Сутокі. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча часткова каналізаванае (18 км). Каля вёсак Смолка і Хацкавічы на рацэ сажалка. Асноўны прыток — рака Чарняўка (справа)[1].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-74. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1974 год. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць