Рудніца (рака)

рака ў Беларусі і на Украіне
(Пасля перасылкі з Рака Рудніца)

Ру́дніца, Вешалка — рака ў Жытомірскай вобласці Украіны і Лельчыцкім раёнае Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Убарць. Даўжыня 14 км, з якіх 8,4 км на Беларусі[1]. Пачынаецца за 6,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Майдан Капішчанскі Жытомірскай вобласці, вусце за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Мілашавічы Лельчыцкага раёна. Цячэ праз возера Замошша. Ад мяжы з Украінай на працягу 3,2 км (да возера Замошша) рэчышча каналізаванае.

Рудніца
Характарыстыка
Даўжыня 14 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 51°33′05,13″ пн. ш. 27°56′52,67″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 51°39′57,74″ пн. ш. 27°59′08,79″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
physical
Рудніца (рака)
Рудніца (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Гомельская область. Лельчицкий район: карта. Лельчицы: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2007. — 3 000 экз.