Рузвельт (рака)

(Пасля перасылкі з Рака Рузвельт)

Рузвельт (парт.: Roosevelt) — рака ў Паўднёвай Амерыцы, на тэрыторыі Бразіліі. Даўжыня ракі складае каля 640 км. Выток ракі знаходзіцца ў штаце Рандонія. Мае шэраг буйных прытокаў. Зліваецца з ракой Арыпуана, прытокам Мадэйры. Парогі і вадаспады. Раней называлася Рыа-дэ-Дувіда («рака сумненняў»), затым рака была названая ў гонар Тэадора Рузвельта, які яе даследаваў у складзе экспедыцыі 1913-1914 гадоў.