Самара (прыток Дняпра)

(Пасля перасылкі з Рака Самара, прыток Дняпра)

Сама́ра (укр.: Самара) — рака ва Украіне, левы прыток Дняпра (басейн Чорнага мора).

Самара
укр. Самара
Samara.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 311 км
Басейн 22 660 км²
Расход вады 17 м³/с (за 48 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
Вусце Дняпроўскае вадасховішча
 • Месцазнаходжанне Дніпро
 • Каардынаты 48°28′51″ пн. ш. 35°09′13″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,33 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіёны Данецкая вобласць, Харкаўская вобласць, Днепрапятроўская вобласць
Samara (rivière).png
physical
вусце
вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Выток ракі знаходзіцца непадалёк ад вёскі Вясёлая Гара (Аляксандраўскі раён Данецкай вобласці) на заходніх схілах Данецкага кража. Працякае па тэрыторыі Данецкай, Харкаўскай і Днепрапятроўскай абласцей. Упадае ў Дняпроўскае вадасховішча (былое возера імя Леніна) на адлегласці 409 км ад вусця Дняпра ў раёне горада Дніпро.

Даўжыня ракі 311 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33 м/км. Рэчышча звілістае. Шырыня рэчышча да ўпадзення прытоку Воўчай 15—40 м, ніжэй 40—80 м (найбольшая да 300 м). Плошча басейна ракі складае 22 660 км². Даліна пераважна трапецападобная, асіметрычная. Даліна пашыраецца ад 2,5 км да 12 км. Ёсць старыцы. Сярэдні расход вады за 48 км ад вусця 17 м³/с. Жыўленне змяшанае, пераважна снегавое.

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 366. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)