Саскуэхана
(Пасля перасылкі з Рака Саскуэхана)
Саскуэхана (анг. Susquehanna River) — рака на паўночным усходзе ЗША, самая доўгая сярод паўночнаамерыканскіх рэк, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян паміж вусцем Святога Лаўрэнція і Місісіпі і 16-я па даўжыні сярод рэк ЗША (715 км). Басейн ракі плошчай у 71225 км² пакрывае каля паловы тэрыторыі Пенсільваніі, а таксама частка штата Нью-Ёрк і Мэрыленда. Рака мае два рукавы: Паўночны (цячэ на поўдзень са штата Нью-Ёрк, выток у возеры Атсега) і Заходні (цячэ на ўсход з заходняй Пенсільваніі). Рукавы злучаюцца каля горада Нортамберленд у Пенсільваніі. На рацэ знаходзіцца горад Гарысберг.
Саскуэхана | |
---|---|
Susquehanna River | |
![]() Саскуэхана каля вусця | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 715 км |
Плошча басейна | 71225 км² |
Расход вады | 1135 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | возера Атсега, штат Нью-Ёрк |
· Вышыня | 360 м |
Вусце | Чэсапікскі заліў |
· Вышыня | 0 м |
Размяшчэнне | |
![]() басейн Саскуэханы | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Пенсільванія, Нью-Ёрк, Мэрыленд |
![]() |
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).