Свядзіца

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Свядзіца)

Свя́дзіца — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Эса (басейн Заходняй Дзвіны).

Свядзіца
Характарыстыка
Даўжыня 34 км
Басейн 225 км²
Расход вады 1,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2,5 км ад вёскі Далікі
 • Каардынаты 54°43′26,76″ пн. ш. 28°43′05,25″ у. д.HGЯO
Вусце Эса
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Вілы
 • Каардынаты 54°48′12,17″ пн. ш. 28°39′22,2″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Эса → Лепельскае возера → Ула → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Лепельскі раён
physical
Свядзіца
Свядзіца
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 34 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Пачынаецца ў лесе прыкладна ў 2,5 км на поўдзень ад вёскі Далікі[1], упадае ў Эсу каля вёскі Вілы. Плошча вадазбору 225 км². Вадазбор на заходняй ускраіне Чашніцкай раўніны. Ухіл ракі 0,6 м/км. Даліна Свядзіцы трапецападобная ў верхнім цячэнні і невыразная ў ніжнім. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім вузкая і чаргуецца па берагах. Рэчышча звілістае, у ніжнім цячэнні частка рэчышча каналізаваная. Шырыня рэчышча ад 0,5—2,5 (у верхнім цячэнні) да 10—18 метраў. Берагі вышынёй 0,5—1 м.

Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі — Старобінка і Букавіца. На рацэ знаходзіцца вёска Свядзіца[1].

Зноскі

  1. а б Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць