Свідовец

рака ва Украіне і Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Свідовец)

Свідовец, Свідоўка, Балотніца, Плотніца (укр.: Свидівка) — рака ў Оўруцкім і Алеўскім раёнах Жытомірскай вобласці Украіны і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Убарць.

Свідовец
Характарыстыка
Даўжыня 61 км
Басейн 600 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 51°26′25″ пн. ш. 28°04′01,44″ у. д.HGЯO
Вусце рака Убарць
 • Каардынаты 51°44′11,87″ пн. ш. 28°17′49,95″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,44 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро
Краіны
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Лельчыцкі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня 61 км[1] (на тэрыторыі Беларусі 16 км). Плошча вадазбору 600 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,44 ‰. Пачынаецца за 6 км на паўночны захад ад вёскі Кованка Алеўскага раёна, вусце каля вёскі Картынічы (раней рака ўпадала ў раку Лохніца — прыток Убарці). Рэчышча шырынёй ад 6—8 да 15 м, на тэрыторыі Беларусі каналізаванае (даўжыня 16 км). Рака цячэ па лясістай мясцовасці ў межах Палескай нізіны. Даліна невыразная амаль на ўсім працягу. Пойма чаргуецца па берагах, у ніжнім цячэнні суцэльная.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 256. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Республика Беларусь. Гомельская область. Лельчицкий район: карта. Лельчицы: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2007. — 3 000 экз.