Свінка (прыток Беседзі)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Свінка, прыток Беседзі)

Сві́нка[1][2], канал С-1[2] — рака ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі і Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Беседзь.

Свінка
Характарыстыка
Даўжыня 13 км
Басейн 83 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°04′45″ пн. ш. 31°57′55″ у. д.HGЯO
Вусце Беседзь
 • Каардынаты 53°07′30″ пн. ш. 31°48′51″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Беседзь → Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіны
Рэгіёны Бранская вобласць, Магілёўская вобласць
Раёны Гардзееўскі раён, Касцюковіцкі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 13 км, у т.л. 11,5 км на тэрыторыі Касцюковіцкага раёна[2]. Плошча вадазбору 83 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6[1] м/км. Пачынаецца каля вёскі Калыбелі (Гардзееўскі раён). Упадае ў Беседзь у напрамку на захад ад былой вёскі Віраўка (Касцюковіцкі раён). Вадазбор раўнінны[1]. Рэчышча ў верхнім цячэнні каналізаванае.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Свінка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 465. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-36-100. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)