Сена (Бельгія)
Сена (фр.: Senne, нідэрл.: Zenne) — рака ў Бельгіі. Працягласць 103 км. Упадае ў раку Дэйле недалёка ад Мехелена.
Сена фр.: Senne, нідэрл.: Zenne | |
Сена ў камуне Рэбек. | |
Выток | прыток ракі Дэйле |
Вышыня вытоку | 123 м |
Вусце | Нааст |
Даўжыня | 103 км |
Расход вады | 5,5 м³/с |
Вадазбор | 1 км² |
Размяшчэнне | |
---|---|
Працякае па тэрыторыі | Бельгіі |
На Сене стаіць бельгійская сталіца Брусель. У межах горада, аднак, рака практычна не бачна: у другой палове XIX стагоддзя яна была, ў асноўным, перакрыта бельгійскімі інжынерамі на чале з Анры Мо.
Доўгі час Сена была вядома як адна з найбольш забруджаных рэк Бельгіі, паколькі сцёкавыя воды Бруселя і наваколляў зліваліся ў яе без праходжання ачысткі. Ачышчальныя збудаванні на Сене былі ўведзены ў эксплуатацыю толькі ў сакавіку 2007 года.
Рака ў культурыПравіць
Нягледзячы на тое, што рака на тэрыторыі горада на працягу больш за стагоддзе застаецца нябачнай, яна зрабіла культурны ўплыў на жыццё горада. Брусельцы маюць мянушку — зінеке (нідэрл.: Zinneke), якая паходзіць ад бадзяжных сабакаў, якія ў вялікай колькасці жылі на недобраўпарадкаваных берагах ракі. Жыхары называлі раку — Zenne ці памяншальна — Zenneke (Zinneke).
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сена (Бельгія)
- Басейн Сены (фр.)