Адкрыць галоўнае меню

Се́тунь (руск.: Сетунь) — рака на захадзе Масквы і ў Маскоўскай вобласці, найбуйнейшы правы прыток ракі Масквы. Агульная даўжыня 38 км (у межах Масквы - каля 20 км). Плошча басейна - 190 км². Выдатак вады 1,33 м³/с. Адметнай асаблівасцю з'яўляецца тое, што рака, у адрозненне ад многіх іншых маскоўскіх рэк, працякае пераважна ў адкрытым рэчышчы і па захаванай даліне.

Сетунь
Setun-river.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 38 км
Плошча басейна 190 км²
Расход вады 1,33[1][2] м³/с
Вадацёк
Выток в. Салар'ева Маскоўскай вобл.[1][2]
 · Каардынаты 55°37′49″ пн. ш. 37°25′08″ у. д.HGЯO
Вусце р. Масква, насупраць Новадзявочага манастыра
 · Каардынаты 55°43′40,30″ пн. ш. 37°32′37,60″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Маскоўская вобласць
Сетунь (Маскоўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Сетунь на Вікісховішчы

Вытокам ракі з'яўляецца сажалка каля вёскі Салар'ева Ленінскага раёна Маскоўскай вобласці (хоць існуе таксама версія, што выток размешчаны каля вёскі Румянцава Маскоўскай вобласці). Вусце - рака Масква ніжэй Беражкоўскага моста (раней ла вусця размяшчаўся Красналужскі мост), насупраць Новадзявочага манастыра.

Тэрыторыя, прылеглая да абодвух берагоў ракі ў межах Масквы (ад МКАДа да вусця) ўключана ў створаны ў 2003 годзе прыродны заказнік «Даліна ракі Сетунь» - самы вялікі прыродны заказнік, які знаходзіцца ў межах Масквы. Яго плошча складае 693,2 гектара.

Зноскі