Смердзь

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Смердзь)

Смердзь[1], Смерць[1] — рака ў Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць.

Смердзь
Характарыстыка
Даўжыня 37 км
Басейн 502 км²
Расход вады 2 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°28′54″ пн. ш. 27°00′09″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Каардынаты 52°09′24″ пн. ш. 27°07′51″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Раён Лунінецкі раён
physical
Смердзь
Смердзь
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 37 км. Пачынаецца ад зліцця двух каналаў за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Міжлессе, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Лахаўка. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 м/км. Плошча вадазбору 502 км². Даліна ракі невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма шырынёй 200—300 м. Рэчышча ў вытокавай частцы каналізаванае і зарэгуляванае шлюзамі, на астатнім працягу звілістае. Шырыня рэчышча 5—10 м, у ніжнім цячэнні да 15 м.

Прытокі: рака Выдранка, Кажан-Гарадоцкі канал (праваруч), Марачанскі канал (леваруч).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць