Смердзія
(Пасля перасылкі з Рака Смердзія)
Смердзія́, Смердзея — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток Віліі.
Смердзія | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14 км |
Плошча басейна | 31 км² |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | на захад ад вёскі Паняцічы |
· Каардынаты | 54°25′00,35″ пн. ш. 27°02′53,40″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Вілія |
· Месцазнаходжанне | за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Асіпавічы |
· Каардынаты | 54°25′59,96″ пн. ш. 26°51′02,27″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Вілейскі раён |
Даўжыня ракі 14 км[1]. Плошча вадазбору 31 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Пачынаецца на захад ад вёскі Паняцічы, цячэ сярод лесу, упадае ў Вілію за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Асіпавічы. Рэчышча на працягу 8,6 км каналізаванае: 6 км ад вытоку да сажалкі рыбгаса «Вілейка»[2] (плошча 2,18 км²) за 3 км на поўдзень ад вёскі Гліннае і 2,6 км ад сажалкі да вусця.
Зноскі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Гаспадарча-разліковы ўчастак Інстытута рыбнай гаспадаркі НАН Рэспублікі Беларусь
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 227. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 6—7. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.)