Смокі-Хіл

(Пасля перасылкі з Рака Смокі-Хіл)

Смокі-Хіл (англ.: Smoky Hill River) — рака на поўначы цэнтральнай часткі штата Канзас і на крайнім усходзе штата Каларада, ЗША. Мае 925 км у даўжыню; плошча басейна — каля 49 883 км². Сярэдні расход вады ў раёне горада Энтэрпрайз складае 44 м³/с.

Смокі-Хіл
англ. Smoky Hill River
Характарыстыка
Даўжыня 925 км
Басейн 49 883 км²
Расход вады 44 м³/с
Вадацёк
Выток Шаен (акруга, Каларада)
 • Каардынаты 38°57′01″ пн. ш. 102°34′49″ з. д.HGЯO
Вусце Рака Канзас
 • Вышыня 317[1] м
 • Каардынаты 39°03′36″ пн. ш. 96°48′04″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Канзас → Місуры → Місісіпі → Мексіканскі заліў
Краіна
physical
Смокі-Хіл
Смокі-Хіл
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бярэ пачатак на Высокіх раўнінах, на ўсходзе штата Каларада, на тэрыторыі акругі Шаен. 2 асноўныя вярхоўі ракі зліваюцца ў акрузе Логан штата Канзас, у 8 км на захад ад горада Расел-Спрынгс. Цячэ пераважна ва ўсходнім кірунку. Прымае 2 буйныя прытокі: рэкі Салін і Саламон. Зліваецца з ракой Рэпаблікан у раёне горада Джанкшэн-Сіці, фармуючы раку Канзас, якая ўпадае ў Місуры. На рацэ Смокі-Хіл — 2 вадасховішча: Седар-Блаф у акрузе Трэга і Канопаліс — у акрузе Элсворс. Найбуйнейшы горад на берагах ракі — Салайна.

Зноскі