Адкрыць галоўнае меню

Страча

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Страча)

Страча — рака ў Пастаўскім, Мядзельскім і Астравецкім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі. Даўжыня 59 км. Вадазбор 1140 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 .

Страча
Страча
Рака Страча на тэрыторыі нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Рака Страча на тэрыторыі нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Выток Малыя Швакшты
Вусце Вілія
Даўжыня 59 км
Краіна Беларусь

Асноўныя прытокіПравіць

Справа: Лынтупка, Струна. Злева: Свірыца, Тушчанка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

АгульнаеПравіць

Вадасховішча на рацэ Страча паблізу вёскі Альхоўка, Астравецкі раён

Выцякае на захад з возера Малыя Швакшты Пастаўскага раёна, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Свянцянскіх град, упадае ў Вілію за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Міхалішкі Астравецкага раёна. Цячэ праз ландшафтны заказнік Блакітныя азёры. У басейне ракі шмат азёр, з якімі рака злучана рэчкамі, ручаямі, пратокамі (Свір, Вішнеўскае, Вялікія Швакшты і Малыя Швакшты, Балдук, Глубля, Глубелька, Вераб'і, Губіза, Ёдзі, Саранчаны, Тушча і інш.).

Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная, яе шырыня 50—150 м. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні камяністае, ёсць парогі. Шырыня рэчышча ў межань у верхнім і сярэднім цячэнні 8—12 м, у ніжнім 15—20 м. Рака каналізаваная на працягу 6,1 км (за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Алынэва да вёскі Селевічы). Каля вёскі Альхоўка (Астравецкі раён) у 1951 годзе на рацэ створана Альхоўскае вадасховішча[1].

ГісторыяПравіць

2 лютага 1944 над ракой Страчай адбыўся бой паміж польскімі партызанамі 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай і групай з 1 600 савецкіх партызанаў. Салдаты Арміі Краёвай адступілі праз раку са стратамі: 2 загінуўшых і 6 параненых.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 79. — 575 с. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.