Сула (прыток Нёмана)

рака ў Беларусі, правы прыток Нёмана
(Пасля перасылкі з Рака Сула, прыток Нёмана)

Сула́ — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток Нёмана.

Сула
Характарыстыка
Даўжыня 76 км
Басейн 520 км²
Расход вады 3,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Таўкачоўшчына
 • Каардынаты 53°49′42,68″ пн. ш. 26°53′45,15″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Нёман
 • Месцазнаходжанне за 0,7 км на поўнач ад вёскі Беражное
 • Вышыня 139 м
 • Каардынаты 53°34′17,26″ пн. ш. 26°30′08,45″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма [[Балтыйскае мора|Балтыйскае мора]]
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Стаўбцоўскі раён
physical
Сула (прыток Нёмана)
Сула (прыток Нёмана)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 76 км. Плошча вадазбору 520 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 .

Асноўныя прытокі правіць

Справа: Тонва, Сярмяжка, Дудка. Злева: Перакуль, Волка.

На рацэ правіць

Зоны адпачынку: Аталезь (у сутоках Сулы і Нёмана).

Агульнае правіць

Пачынаецца за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Таўкачоўшчына (Стаўбцоўскі раён), цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні перасякае невялікія, зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў Нёман за 0,7 км на поўнач ад вёскі Беражное Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Берагі параслі хмызняком.

Даліна слабазвілістая, трапецападобная, яе шырыня вагаецца ў памерах 0,3—0,5 км, месцамі пашыраецца да 2 км. Схілы пераважна пад лесам. Пойма двухбаковая, яе шырыня складае 0,2—0,3 км, зрэдку пашыраецца да 0,6 км, перасечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань дасягае ад 3 м у верхнім да 20 м у ніжнім цячэнні.

Літаратура правіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Сула́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 261—262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Центральная Беларусь. Карта. Указатель населённых пунктов. Таблица расстояний / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2008. — 10 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць