Сунгары

(Пасля перасылкі з Рака Сунгары)

Су́нгары[1] (Сунхуацзян[1], кіт.: 松花江) — рака на паўночным усходзе Кітая, самы буйны прыток Амура па воднасці, ўпадае ў яго справа па цячэнні.

Сунгары
кіт. 松花江
On the river Songhua.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 1927 км
Басейн 524 000 км²
Расход вады 2 470 м³/с (каля горада Харбін)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне пласкагор’е Чанбайшань
 • Вышыня 305 м
 • Каардынаты 42°43′40″ пн. ш. 127°13′26″ у. д.HGЯO
Вусце Амур
 • Месцазнаходжанне каля горада Тунцзян
 • Вышыня 50 м
 • Каардынаты 47°42′22″ пн. ш. 132°31′04″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,13 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Амур → Ахоцкае мора → Ціхі акіян
Краіна
Рэгіёны Хэйлунцзян, Гірын
Songhua.png
physical
Сунгары
Сунгары
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 1927[2] км. Плошча вадазбору 524 000[2] км². Сярэдні расход вады каля горада Харбін складае 2470[2] м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13[2] м/км.

Рака Сунгары бярэ пачатак на пласкагор’і Чанбайшань (зліццё рэк Таудаацзян і Эрдаацзян[2]) і працякае па тэрыторыі правінцый Гірын і Хэйлунцзян. На ёй знаходзяцца гарады Гірын, Харбін, Цзямусы. Сцёк ракі зарэгуляваны гідраэлектрастанцыямі. Самы вялікі прыток (левы) — рака Нуньцзян. Сярод прытокаў: Муданьцзян, Нуньцзян, Хуланьхэ, Іньмахэ, Хайфахэ, Лаліньхэ, Ашыхэ і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Сунгари (река) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org (руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць