Адкрыць галоўнае меню

Су́хана[1] — найбуйнейшая і самая доўгая рака ў Валагодскай вобласці Расіі, левы і асноўны складнік Паўночнай Дзвіны (правы — рака Юг).

Сухана
У горадзе Вялікі Усцюг
У горадзе Вялікі Усцюг
Характарыстыка
Даўжыня 558 км
Плошча басейна 50 300 км²
Басейн Паўночная Дзвіна
Басейн рэк Белае мора
Расход вады 442 м³/с (каля вёскі Калікіна[1])
Вадацёк
Выток Кубенскае возера
 · Вышыня 110,1 м
 · Каардынаты 59°30′40″ пн. ш. 39°46′52″ у. д.HGЯO
Вусце рака Паўночная Дзвіна
 · Месцазнаходжанне Горад Вялікі Усцюг
 · Вышыня 50 м
 · Каардынаты 60°43′58″ пн. ш. 46°19′41″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Валагодская вобласць
Сухана (Валагодская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Сухана на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Даўжыня Суханы 558 км, плошча басейна 50 300 км². Бярэ пачатак з Кубенскага возера, сцёк з якога зарэгуляваны плацінай з суднаходным шлюзам. У вярхоўях пойма шырокая; ў сувязі з нязначнымі ўхіламі вясной з-за падпора рэк Волагда і Лежа назіраецца адваротная плынь у Кубенскае возера. У сярэдняй плыні глыбіня даліны да 80—100 м, рэчышча мае шмат перакатаў; ёсць парогі і камяністыя астравы; ў нізоўях хуткасць плыні невялікая. Сярод прытокаў — рака Дзвініца (злева).

На рацэ гарады Сокал, Вялікі Усцюг, Тоцьма.

ГідралогіяПравіць

Жыўленне пераважна снегавое. Разводдзе з красавіка да сярэдзіны ліпеня. У верхнім цячэнні ўтвараюцца велізарныя, часам шматкіламетровыя разлівы. Сярэдні расход вады ў 39 км ад вусця 456 м³/с, найбольшы — 6520 м³/с, найменшы — 17,6 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — лістапада, у сярэднім цячэнні і ў снежні, выкрываецца ў другой палове красавіка — першай палове мая.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 295. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 410. — 582 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 295. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

СпасылкіПравіць