Сіпа (рака)
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Сіпа)
Сі́па — рака ў Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Шчары (басейн Нёмана).
Сіпа | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 26 км |
Плошча басейна | 147 км² |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | каля вёскі Грабава |
· Каардынаты | 53°11′24,10″ пн. ш. 24°54′25,60″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Шчара |
· Месцазнаходжанне | на паўночны захад ад вёскі Пясчанка |
· Каардынаты | 53°24′02″ пн. ш. 24°54′44,60″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Зэльвенскі раён, Мастоўскі раён |
Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 147 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца каля вёскі Грабава Зэльвенскага раёна, цячэ праз возера Азяранскае, упадае ў Шчару на паўночны захад ад вёскі Пясчанка Мастоўскага раёна. Рэчышча на працягу 9 км каналізаванае: ад вёскі Букштава да вёскі Малыя Азёркі (3 км) і ад пункта за 1,4 км ніжэй возера Азяранскае да вёскі Баяры (6 км). Пойма да возера амаль на ўсім працягу забалочаная.
ЛітаратураПравіць
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 411. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).