Табол

рака ў Казахстане і Расіі, прыток Іртыша
(Пасля перасылкі з Рака Табол)

Табо́л[2] (каз.: Тобыл, руск.: Тобол) — рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток Іртыша.

Табол
каз. Тобыл, руск. Тобол
Характарыстыка
Даўжыня
  • 1 591 км
Басейн 426 000 км²
Расход вады 805 м³/с
Вадацёк
Выток Тургайскае плато[d]
 • Вышыня 272[1] м
 • Каардынаты 51°28′00″ пн. ш. 61°00′31″ у. д.HGЯO
Вусце Іртыш
 • Месцазнаходжанне каля горада Табольск
 • Вышыня 35[1] м
 • Каардынаты 58°09′14″ пн. ш. 68°12′55″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Іртыш → Об → Карскае мора
Краіны
Код у ДВР 14010500212111200000010
Рака Табол
Рака Табол
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 1591 км. Плошча вадазбору 426 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 805[3] м³/с, каля сяла Ліпаўскае — 838[2][4] м³/с. Выток ракі на мяжы Паўдёвага Урала і Тургайскага плато. У верхнім цячэнні Табол мае характар горнай ракі. Сярэдняе і ніжняе цячэнне па Заходне-Сібірскай раўніне ў шырокай даліне са звілістым рэчышчам і з поймай шырынёй да 5 км са шматлікімі старычнымі азёрамі (19,5 тыс. азёр агульнай плошчай 9074 км²[4]). Упадае ў Іртыш каля горада Табольск.

Жыўленне ракі пераважна снегавое, уніз па цячэнню ўзрастае доля дажджавога. Сцёк Табола зарэгуліраваны вадасховішчамі, вада з якіх выкарыстоўваецца арашэння і водазабеспячэння. Рака сплаўная. Суднаходная ў вярхоўі (105 км) і ад вусця ракі Тура (255 км)[2] (ад вусця да ўпадзення ракі Ісець (437 км)[5]).

Асноўныя прытокі: Уй, Ісець, Тура, Таўда (левыя), Убаган (правы).

Каля ракі гарады Лісакоўск, Рудны, Кастанай (Казахстан), Курган, Ялутараўск (Расія).

Зноскі правіць

  1. а б Тобол (река) // «Планета Земля» Geosfera.Org (руск.)
  2. а б в БелЭн 2002.
  3. ВСЭ 1977.
  4. а б ГЭС 1989.
  5. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць