Таўда (рака)

(Пасля перасылкі з Рака Таўда)

Таўда́ (руск.: Тавда́) — рака ў Расіі, у Заходняй Сібіры, левы прыток ракі Табол (басейн ракі Об). Працякае ў Свярдлоўскай і Цюменскай абласцях.

Таўда
руск. Тавда
Характарыстыка
Даўжыня 719 км
Басейн 88 100 км²
Расход вады 462 м³/с (за 237 км ад вусця[1])
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Сосьва і Лозьва
 • Месцазнаходжанне Сярэдні Урал
 • Каардынаты 59°32′59″ пн. ш. 62°20′04″ у. д.HGЯO
Вусце Табол
 • Месцазнаходжанне за 116 км ад вусця Табола
 • Каардынаты 57°47′54″ пн. ш. 67°15′24″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Табол → Іртыш → Об → Карскае мора
Краіна
Рэгіёны Свярдлоўская вобласць, Цюменская вобласць
Код у ДВР 14010502512111200008628
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 719 км (з Лозьвай — 1356 км), плошча вадазбору — 88 100 км². Выток знаходзіцца на ўсходнім схіле Уральскіх гор (Сярэдні Урал), у месцы зліцця рэк Сосьва і Лозьва. Вусце ракі знаходзіцца за 116 км па левым беразе ракі Табол. Па Заходне-Сібірскай раўніне цячэ па дне шырокай даліны. Рэчышча вельмі звілістае. Жыўленне ракі змяшанае, снегавое жыўленне пераважае. Расход вады на адзнацы за 237 кіламетрах ад вусця[1]:

  • сярэдні 462 м³/с;
  • максімальны 3250 м³/с;
  • мінімальны 11,4 м³/с.

Замярзае ў пачатку лістапада, раскрываецца да канца красавіка.

Прытокі: Чамбаірка, Калымка, Лабута, Бярозаўка, Ніжняя, Бількінка, Дзясятка, Карабашка, Каратунка, Азанка, Ікса (Вялікая Ікса), Эхталька, Чорная, Тангулка, Сулля, Кыртым’я, Анеп, Вялікі Пелым (Пелым), Вагіль, Лозьва і інш.[2]

На рацэ знаходзіцца горад Таўда.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 413. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Тавда // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)

Спасылкі правіць