Увіч

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Увіч)

У́віч — рака ў Добрушскім і Веткаўскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра). Даўжыня 15,5 км[1]. Пачынаецца за 1 км на захад ад былой вёскі Марозаўка Добрушскага раёна, упадае ў старычнае возера на пойме Беседзі на паўднёвай ускраіне былой вёскі Новыя Грамыкі Веткаўскага раёна. Рэчышча каналізаванае.

Увіч
Характарыстыка
Даўжыня 15,5 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°35′45,80″ пн. ш. 31°28′04,10″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 52°40′45,30″ пн. ш. 31°21′23,80″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
physical
Увіч
Увіч
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.