Адкрыць галоўнае меню

Уж (укр.: Уж) — рака ва Украіне на Палессі ў межах Жытомірскай і Кіеўскай абласцей, правы прыток Прыпяці, упадае ў Кіеўскае вадасховішча. Даўжыня ракі Уж складае 256 км (у межах Жытомірскай вобласці — 159 км і ў межах Кіеўскай вобласці — 97 км). Плошча басейна — 8080 км². Шырыня даліны складае ад 1 да 7 км. Шырыня рэчышча — ад 5 да 40 метраў. Нахіл ракі — 0.47 м/км. Жыўленне ракі — пераважна снегавое. Замярзае ў снежні, ускрываецца ў канцы сакавіка. Мінералізацыя вады ў р. Уж у сярэднім складае: вясновае разводдзе — 126 мг/дм³; летне-восеньскі перыяд — 198 мг/дм³; зімовы перыяд — 214 мг/дм³[1].

Уж
укр.: Уж
Уж каля Корасцені
Уж каля Корасцені
Характарыстыка
Даўжыня 256 км
Плошча басейна 8080 км²
Вадацёк
Вусце Прыпяць
Ухіл ракі 0.47 м/км
Размяшчэнне
Карта басейна ракі Уж
Карта басейна ракі Уж
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Рэгіён Жытомірская вобласць, Кіеўская вобласць
Commons-logo.svg Уж на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Горев Л. Н., Пелешенко В. И., Хильчевский В. К. Гидрохимия Украины. — К.: Вища школа, 1995. — 307 с. (укр.) ISBN 5-11-004522-4

СпасылкіПравіць

  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уж (прыток Прыпяці)
  • Географічна енциклопедія України: в 3-х томах / Редколегія: О. М. Маринич (відп. ред.) та ін. — К.: УРЕ імені М. Бажана, 1989.