Ула (прыток Мяркіса)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Ула, прыток Мяркіса)

Ула́ (літ.: Ūla), Пеляса, Падзейка — рака ў Воранаўскім раёне Беларусі і Варэнскім раёне Літвы, левы прыток ракі Мяркіс (басейн Нёмана). Даўжыня 84 км, плошча басейна 752,9 км².

Ула, Пеляса
літ.: Ūla
Ula river.jpg
Вусце Мяркіс
Даўжыня 84 км
Вадазбор 752 км²
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь, Сцяг Літвы Літва
Commons
У Вікісховішчы ёсць выявы з тэмай:
Ула, Пеляса

Пачынаецца каля в. Падэйкі, даўжыня на тэрыторыі Беларусі 13,5 км, на працягу 3 км цячэ па беларуска-літоўскай мяжы. Перасякае граніцу за 2 км на паўночны захад ад в. Правожа. Рэчышча ад вытоку да граніцы каналізаванае, на тэрыторыі Літвы рака цячэ ў натуральным рэчышчы, шырыня рэчышча 10–16 м.

Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — рака Нізянка (злева).

У басейне ракі на тэрыторыі Літвы створаны рэзерват плошчай 4200 га. Ахоўваюцца ландшафты пясчаных тэрас з ледавіковымі карставымі азёрамі, дзюнамі, нерасцілішчы стронгі.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.

СпасылкіПравіць