Унжа (прыток Волгі)

(Пасля перасылкі з Рака Унжа, прыток Волгі)

У́нжа (руск.: Унжа) — рака на тэрыторыі Валагодскай і Кастрамской абласцей Расійскай Федэрацыі, левы прыток Волгі.

Унжа
Характарыстыка
Даўжыня
  • 426 км
Басейн 28 900 км²
Расход вады 158 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 59°21′18″ пн. ш. 44°28′52″ у. д.HGЯO
Вусце Горкаўскае вадасховішча
 • Каардынаты 57°35′43″ пн. ш. 43°29′51″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Горкаўскае вадасховішча
Краіна
Код у ДВР 08010300312110000014368
physical
Унжа (прыток Волгі)
Унжа (прыток Волгі)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утвараецца пры зліцці рэк Кемы і Лундангі на Паўночных Увалах і, працякаючы па тэрыторыі Кастрамской вобласці, упадае ва Унжынскі заліў Горкаўскага вадасховішча каля горада Юр’еўца. Працягласць ракі Унжы — 426 км, плошча басейна — 27 800 км². Расход вады — за 50 км ад вусця — 158 м³/с, найбольшы — 2520 м³/с, найменшы — 7,82 м³/с. Рака суднаходная ў нізоўі.

Асноўныя прытокі — Юза, Кунаж, Віга, Понга, Нея (правыя); Княжая, Мяжа, Пежанга, Ужуга, Пуміна, Белы Лух, Чорны Лух (левыя).

На рацэ гарады Калагрыў, Мантурава, Макар’еў.

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 448. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)