Адкрыць галоўнае меню


Упа́ (руск.: Упа) — рака ў Тульскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Ака (басейн Волгі).

Упа
руск.: Упа
Упа ў Туле
Упа ў Туле
Характарыстыка
Даўжыня 345 км
Плошча басейна 9510 км²
Басейн Волга
Басейн рэк Каспійскае мора
Расход вады 40,2 м³/с (за 89 км ад вусця)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне каля сяла Верхауп'е
 · Каардынаты 53°35′51″ пн. ш. 37°56′43,80″ у. д.HGЯO
Вусце Ака
 · Месцазнаходжанне каля сяла Куляшова
 · Каардынаты 54°02′08,87″ пн. ш. 36°20′03,11″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Тульская вобласць
Упа (Тульская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Упа на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 345 км, плошча вадазбору 9510 км². Бярэ пачатак на Валоўскім плато, каля сяла Верхауп’е[1]. Працякае ў межах Сярэднярускага ўзвышша. Да Тулы цячэ пераважна на поўнач, затым рака паварочвае на захад. Упадае ў Аку каля сяла Куляшова. Рэчышча Упы звілістае, шырынёй 30—40[1] м. Шырыня поймы 1,5—2[1] км.

Жыўленне ракі пераважна снегавое. Разводдзе з канца сакавіка да пачатку траўня. Расход вады (за 89 км ад вусця) — 40,2[2] м³/с, каля сяла Арлова — 41,1[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 1,297[1] км³/год. Рака замярзае ў канцы лістапада — снежні, адкрываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка.

Прытокі: Мізгея, Глутня, Ватца, Плава, Рысня, Упка, Туліца, Бежка, Лебягожа, Упёрта і інш.

На Упе размешчаны гарады Савецк і Тула, пасёлак гарадскога тыпу Адоеў. Каля Савецка пабудавана вадасховішча (плошча 5,7 км²)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 448. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 448. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць