Урал (рака)

рака ў Расіі
(Пасля перасылкі з Рака Урал)

Урал (да 1775 года — Яік; башк.: Яйыҡ , каз.: Жайық) — рака ў Башкартастане, Чалябінскай і Арэнбургскай абласцях Расіі і Заходне-Казахстанскай і Атыраускай абласцях Казахстана. Даўжыня 2428 км. Вадазбор 231 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,225 тыс. м³/сек. Пачынаецца на схілах хрыбта Уралтау, да горада Орск цячэ ўздоўж усходніх схілаў Паўднёвага Урала ў вузкай даліне. Ніжэй горада Верхнеўральск набывае рысы раўніннай ракі. Ніжэй горада Магнітагорск цячэ сярод скалістых берагоў, шмат перакатаў. Ад горада Уральск даліна шырокая, шмат прытокаў, старыц і азёр. Упадае ў Каспійскае мора ніжэй горада Атырау, у вусці падзяляецца на 2 рукавы: Яіцкі і Залаты (суднаходны). Галоўныя прытокі: Ор, Ілек (злева), Сакмара (справа). Ледастаў у вярхоўях з пачатку лістапада да пачатку красавіка, у сярэднім і ніжнім цячэнні з канца лістапада да канца сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады каля сяла Кушум 322 м³/с, ніжэй памяншаецца (каля горада Атырау 225 м³/с). Каля 80 % сцёку прыпадае на веснавое разводдзе, у час якога рака разліваецца больш чым на 10 км, у дэльце на некалькі дзясяткаў кіламетраў. Выкарыстоўваецца для арашэння ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Вадасховішчы: Верхнеўральскае, Магнітагорскае, Ірыклінскае. Суднаходства ад горада Уральск. На Урале — гарады Верхнеўральск, Магнітагорск, Орск, Наватроіцк, Арэнбург (Расія), Уральск, Атырау (Казахстан)

Урал
башк. Яйыҡ, kz Жайық
Характарыстыка
Даўжыня 2428 км
Басейн 237 000 км²
Расход вады 400 м³/с
Вадацёк
Выток Урал
 • Вышыня 760 м
 • Каардынаты 54°42′03″ пн. ш. 59°25′02″ у. д.HGЯO
Вусце Каспійскае мора
 • Каардынаты 46°53′02″ пн. ш. 51°37′01″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Каспійскае мора
Краіна
Код у ДВР 12010000112112200001016
physical
Урал (рака)
Урал (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць