Усумасінта

(Пасля перасылкі з Рака Усумасінта)

Усумасінта (ісп.: Usumacinta) — рака ў Цэнтральнай Амерыцы. Працякае па паўднёва-ўсходняй частцы Мексікі і паўночным захадзе Гватэмалы. Яе агульная даўжыня складае 560 км, сама рака адносіцца да найбольш паўнаводных рэк Цэнтральнай Амерыкі. Утвараецца ў выніку зліцця рэк Пасьён і Салінас, абедзве з якіх цякуць у Гватэмале. Усумасінта ўтварае мяжу паміж Гватэмалай і мексіканскім штатам Ч’япас. Ніжэй па цячэнні Усумасінта цячэ праз штат Табаска і ўпадае ў Мексіканскі заліў. На беразе Усумасінты размешчаны руіны старажытных гарадоў культуры мая — Яшчылана і Педрас-Неграс.

Усумасінта
ісп. Usumacinta
Характарыстыка
Даўжыня 560 км
Басейн 106 000 км²
Расход вады 6,5 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 16°28′47″ пн. ш. 90°32′37″ з. д.HGЯO
Вусце Грыхальва
 • Каардынаты 18°23′48″ пн. ш. 92°38′45″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Мексіканскі заліў
Краіна
physical
Усумасінта
Усумасінта
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы