Уфа (рака)

рака ў Расіі, прыток Белай
(Пасля перасылкі з Рака Уфа)

Уфа́ (руск.: Уфа, башк.: Өфө) — рака ў Чалябінскай і Свярдлоўскай абласцях і Башкартастане (Расія), правы прыток ракі Белая (басейн Волгі).

Уфа
руск. Уфа, башк. Өфө
Каля сяла Саргая
Каля сяла Саргая
Характарыстыка
Даўжыня 918 км
Басейн 53 100 км²
Расход вады 329 м³/с (ніжні б'еф Паўлаўскай ГЭС)
Вадацёк
Выток Уфімскае возера
 • Каардынаты 55°31′47″ пн. ш. 60°07′03″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Белая
 • Месцазнаходжанне Уфа
 • Каардынаты 54°40′41,51″ пн. ш. 55°59′29,12″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Белая → Кама → Волга → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіёны Чалябінская вобласць, Свярдлоўская вобласць, Башкартастан
Код у ДВР 10010200812111100020106
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 918 км, плошча вадазбору 53,1 тыс. км². Бярэ пачатак ва Уфімскім возеры на Сярэднім Урале. Да месца ўпадзення ракі Юрузань даліна Уфы вузкая, ніжэй па цячэнні пашыраецца. Упадае ў раку Белая на ўскраіне горада Уфа. Асноўныя прытокі: Ай, Юрузань, Бісерць, Цюй, Уфалей.

На рацэ Паўлаўская ГЭС і Паўлаўскае вадасховішча[1].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 324. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць