Фербіна

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Фербіна)

Фербіна́[1][2] — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Каменка (прыток Усы, басейн Нёмана).

Фербіна
Характарыстыка
Даўжыня
  • 14 км
Басейн 39 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Церабейнае
 • Каардынаты 53°47′47″ пн. ш. 26°29′14″ у. д.HGЯO
Вусце Каменка
 • Каардынаты 53°46′38″ пн. ш. 26°17′54″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Каменка → Уса → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Стаўбцоўскі раён
physical
Фербіна
Фербіна
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 39 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1 км у напрамку на ўсход ад вёскі Церабейнае. Цячэ ў межах Налібоцкай пушчы[1]. Упадае ў Каменку за 0,5 км ад яе вусця[1]. Вадазбор у межах Верхнянёманскай нізіны. Пойма ракі часткова забалочаная[1].

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Фербіна́ // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 198. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • 5 // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. Фербіна́. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 12. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)

Спасылкі правіць