Харужаўка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Харужаўка)

Хару́жаўка — рака ў Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Рось (басейн Нёмана). Даўжыня 24 км[1]. Плошча вадазбору 162 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰. Пачынаецца паміж вёска Драгічаны і Раманаўка Ваўкавыскага раёна, цячэ па паўднёвай частцы Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Рось на паўднёвы захад ад вёскі Міхайлы Свіслацкага раёна. Рэчышча на працягу 4 км (ад вёскі Малая Лапеніца да вёскі Міхайлы) каналізаванае.

Харужаўка
Характарыстыка
Даўжыня 24 км
Плошча басейна 162 км²
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 53°06′22,50″ пн. ш. 24°36′31,5″ у. д.HGЯO
Вусце
 · Каардынаты 53°00′40,35″ пн. ш. 24°25′55,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Харужаўка (Гродзенская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.