Цна (прыток Ушы)

рака ў Беларусі, прыток Ушы
(Пасля перасылкі з Рака Цна, прыток Ушы)

Цна — рака ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уша (басейн Віліі).

Цна
Характарыстыка
Даўжыня 23 км
Басейн 130 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Рашаткі
 • Вышыня каля 158,6[1] м
 • Каардынаты 54°21′58″ пн. ш. 26°59′35″ у. д.HGЯO
Вусце Уша
 • Месцазнаходжанне за 3 км на ўсход ад вёскі Турэц-Баяры
 • Вышыня каля 142,3[1] м
 • Каардынаты 54°23′03″ пн. ш. 26°42′34″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Уша → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Вілейскі раён, Маладзечанскі раён
physical
Цна (прыток Ушы)
Цна (прыток Ушы)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва Цна балцкага паходжання, з цягам часу зведала эвалюцыю Цна < *Тъсна̄ < балцк.*Tusnā[2].

З балцкай лексікі да гэтага гідроніма найбліжэйшае прускае tusn(а)s «ціхі», прускі тапонім Tuseine. Далей да прускага *tusitwei «маўчаць», балцкага *taus- / *tus- «супакойваць, маўчаць, супакойвацца»[3], індаеўрапейскага *taus- «ціхі, маўклівы»[4].

Мяркуецца, што даўней у не захаваных на сёння гаворках балтаў Падняпроўя і Павочча гэтае слова таксама ўжывалася — як і некаторыя іншыя словы, цяпер вядомыя толькі з прускай мовы, напрыклад, ape «рака» (у верхнедняпроўскім гідроніме Опісна, ад *Apesna).

Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні[5][6][7].

Назву Цна можна перадаць як «Ціхая, спакойная (рака)».

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца каля вёскі Рашаткі Маладзечанскага раёна, упадае ва Ушу прыкладна за 3 км у напрамку на ўсход ад вёскі Турэц-Баяры. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор у межах Нарачанска-Вілейскай нізіны.

Каля ракі вёскі Цна (Вілейскі раён), Чарчонава (Маладзечанскі раён).

Зноскі

  1. а б Ліст карты N-35-54. Выданне 1979 г.
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 506.
  3. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 921.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1056—1057.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.
  6. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163—164.
  7. В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 312, 323.

Літаратура правіць