Цятранка
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Цятранка)
Цятра́нка — рака ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана). Даўжыня 10 км[1]. Плошча вадазбору 134 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1‰. Пачынаецца на захад ад аграгарадка Лукі, цячэ па ўсходніх схілах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Ушу каля вёскі Уша. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў, асноўны прыток — Лінзаў Роў (злева). У аграгарадку Лукі на рацэ створана сажалка.
Цятранка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 10 км |
Плошча басейна | 134 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 53°28′35,63″ пн. ш. 26°12′44,86″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
· Каардынаты | 53°28′30,28″ пн. ш. 26°21′25,69″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 4,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Карэліцкі раён |
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.