Чорная Натапа
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Чорная Натапа)
Чорная Натапа — рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Чорная Натапа | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 49 км |
Басейн | 541 км² і 464 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°58′18″ пн. ш. 31°23′50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Сож |
• Каардынаты | 53°52′37″ пн. ш. 31°47′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож |
Краіна | |
![]() ![]() |
Даўжыня 49 км. Плошча вадазбору 464 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰.
Асноўныя прытокі — Белая Натапа (леваруч), Мяртвіца.
Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Пячкавічы Мсціслаўскага раёна, вусце за 1,5 км на поўдзень ад аграгарадка Сялец Мсціслаўскага раёна. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай і Аршанска-Магілёўскай раўнінам. Рэчышча на працягу 7 км паміж вёскамі Бялынец і Сычоўка Мсціслаўскага раёна і ніжэй вёскі Кашаны Крычаўскага раёна (2,4 км) каналізаванае.
ЛітаратураПравіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19—20. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)