Чу (рака)

(Пасля перасылкі з Рака Чу)

Чу (кірг.: Чүй каз.: Шу) — рака ў Кыргызстане і Казахстане.

Чу
кірг.: Чүй каз.: Шу
E8115-Chu-Valley.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 1069 км
Плошча басейна 67500 км²
Расход вады 130 м³/с
Размяшчэнне
Краіна Кыргызстан Казахстан
Commons-logo.svg Чу на Вікісховішчы
Рака Чу ў Казахстане

Даўжыня ракі 1186 км, плошча вадазбору 1,6 тыс. км², у т.л. 24,1 тыс. км² — вобласць унутранага сцёку ў нізоўі Чу.

Утвараецца ад зліцця рэк Джуванарык і Качкор, якія пачынаюцца на схілах хрыбтоў Тэрскей-Ала-Тоо і Кіргізскі. Ніжэй сутокаў выходзіць у Ісык-Кульскую катлавіну (у мінулым па Чу адбываўся сцёк возера Ісык-Куль), праз Баамскую цясніну прарываецца ў Чуйскую даліну, дзе выкарыстоўваецца для арашэння. У нізоўях перасякае пустыню Муюнкум і губляецца ва ўпадзіне Ашчыколь. Найбольшы прыток Курагаты (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады па выхадзе з гор 130 м³/с, у ніжнім цячэнні (каля с. Улан-бель) — 20,4 м³/с.

На Чу створаны Арто-Такойскае, Тасуткольскае вадасховішчы і іншыя ірыгацыйныя збудаванні. На рацэ стаць гарады Такмак (Кыргызстан), Чу (Казахстан).