Ятранка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Ятранка)

Ятра́нка[1] — рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Моўчадзі (басейн Нёмана).

Ятранка
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Плошча басейна 208 км²
Басейн Моўчадзь → Нёман → Балтыйскае мора
Расход вады 1,33 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Ярошычы
 · Каардынаты 53°26′46,50″ пн. ш. 25°53′11,7″ у. д.HGЯO
Вусце рака Моўчадзь
 · Месцазнаходжанне Наваельня
 · Каардынаты 53°27′14,93″ пн. ш. 25°34′21,71″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Навагрудскі, Дзятлаўскі
Ятранка (Гродзенская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 208 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4[1] м/км. Сярэдні расход вады ў вусці 1,33[1] м³/с. Пачынаецца каля вёскі Ярошычы. Упадае ў Моўчадзь на поўдні гарадскога пасёлка Наваельня Дзятлаўскага раёна. Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Навагрудскага ўзвышша. Прытокі — Мутніца (справа), Лапушанка.

На рацэ: вёска Ятра, сажалкі каля вёсак Круцілавічы і Стараельня.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 472 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8. — С. 313.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.