Ракетны ўдар па тэрыторыі Польшчы (2022)
Днём 15 лістапада 2022 года дзве ракеты ўпалі на тэрыторыі Польшчы ў раёне вёскі Пшэводаў у Люблінскім ваяводстве прыкладна ў пяці кіламетрах ад мяжы з Украінай[1][2]. Ракетныя ўдары адбыліся на фоне маштабнай расійскай атакі на ўкраінскія гарады і энергетычныя аб’екты[3][4].
Удар
правіцьПра падзенне дзвюх ракет першым паведаміла польскае мясцовае радыё Zet[5]. Па звестках Radio Lublin, інцыдэнт адбыўся а 15:40 на перагрузачных вагах, куды заязджаюць трактары з грузамі. Паводле папярэдніх высноў, трактар, які заехаў на шалі, раптам выбухнуў. Радыё таксама паведамляла аб гібелі двух чалавек[6][7]. Аднак як пазней паведаміла радыё Zet са спасылкай на свайго журналіста Марыюша Гершэўскага, ракеты патрапілі ў зернесушылкі[8][9]. Пазней на рэгіянальным навінавым сайце lublin112.pl з’явілася інфармацыя аб тым, што ракета выбухнула непасрэдна побач з прычэпам трактара і пакінула вялікую варонку на месцы выбуху. Двое загінулых — супрацоўнікі збожжасховішча[10].
Рэакцыя
правіцьНеўзабаве расійскі фондавы рынак паказаў рэзкае падзенне[11].
Пасля ракетных удараў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі склікаў экстраннае пасяджэнне Камітэта па справах нацыянальнай бяспекі і абароны[12][13]. Афіцыйны прадстаўнік урада Пётр Мюлер заклікаў не публікаваць непацверджаную інфармацыю[14]. Польскія ВПС паднялі ў паветра знішчальнікі, а ў пасёлак прыбыла армія і пракуратура[15][16].
Улады Польшчы павысілі боегатоўнасць некаторых воінскіх часцей. Таксама абмяркоўвалася пытанне, ці прыводзіць у дзеянне артыкул 4 дагавора НАТА, які прадугледжвае кансультацыі паміж краінамі-членамі альянсу, калі бяспека альбо тэрытарыяльная цэласнасць адной з іх знаходзіцца пад пагрозай[17].
Датычнасць
правіцьЯк адзначыла выданне Lublin112, на знойдзеных аскепках ракеты няма маркіроўкі, каб вызначыць паходжанне снарада[18]. На апублікаваных у сацсетках здымках абломкаў ёсць прыкметныя адтуліны на частках, якія злучаюць адсекі, што нагадваюць часткі снарадаў ад зенітна-ракетных комплексаў С-300 (стаяць на ўзбраенні і Расіі, і Украіны)[19].
Журналіст выдання Polsat News ва Украіне Матэвуш Лахоўскі напісаў, што абломкі, якія былі знойдзеныя ў Пшэвадуве, — часткі расійскай крылатай ракеты Х-101[20].
Польскі ваенны эксперт Яраслаў Вольскі выказаў меркаванне, што гэта магла быць расійская крылатая ракета або ракета ўкраінскай СПА[21]. У МЗС краіны заявілі пра снарад расійскай вытворчасці. Ведамства выклікала пасла РФ[22].
Па звестак амерыканскай разведкі, тэрыторыю Польшчы перасеклі менавіта расійскія снарады, аб чым паведаміла Associated Press са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка[23]. У той жа час Пентагон заявіў, што не можа пацвердзіць паведамленні, ці сапраўды расійскія ракеты ўпалі ў пасёлку[24].
Мінабароны Расіі назвала паведамленні польскіх СМІ «наўмыснай правакацыяй у мэтах эскалацыі абстаноўкі»[25] і заявіла, што краіна не наносіла ўдараў па аб’ектах, якія знаходзяцца паблізу ўкраінска-польскай мяжы[3]. У сваю чаргу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвінаваціў у здарэнні расійскі бок[26].
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што «з пункту гледжання траекторыі малаімаверна, што яна была выпушчана з Расіі, але мы паглядзім»[27]. Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг агучыў тую ж версію: альянс не убачыў прыкмет магчымага нападу Расія на яго[28][29].
Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда заўважыў, што дакладных доказаў таго, хто запусціў ракету, няма[30]. Пазней, па заяве кіраўніка дзяржавы, прыкмет наўмыснага нападу няма, і ракета, імаверна, была выкарыстана ўкраінскай СПА[31]. Ён назваў здарэнне «няшчасным выпадкам»[32][33]. Генеральны сакратар НАТА пацвердзіў версію. Як заявіў Столтэнберг, прычынай інцыдэнту, імаверна, стаў украінскі снарад, выпушчаны, каб абараніць украінскую тэрыторыю ад расійскіх крылатых ракет[34].
Расследванне
правіцьУ верасні 2023 года Rzeczpospolita са спасылкай на крыніцы заявіла аб высновах следчых пракуратуры Польшчы па здарэнню. Паводле звестак, ракета была выпушчаная з украінскай сістэмы СПА С-300. Прэс-сакратар Генеральнай пракуратуры Лукаш Лапчынскі сказаў, што следчыя атрымалі высновы па гэтай справе, але ўлічваючы іх засакрэчаны характар, не паведамлялі іх змест[35][36].
Падобныя выпадкі
правіць29 снежня 2022 года, меркавана, ракета запушчаная з украінскага ЗРК С-300 упала паблізу вёскі Гарбаха Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Паводле Мінабароны Беларусі, ракета была збіта сродкамі супрацьпаветранай абароны Беларусі. Разглядаецца версія, што інцыдэнт аналагічны лістападаўскаму выпадку ў Польшчы[37][38].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Polish PM convenes 'urgent' meeting of defense committee (англ.) . The Jerusalem Post. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ BREAKING: Senior U.S. intelligence official says Russian missiles crossed into NATO member Poland, killing 2 people - AP . Twitter. BNO News. Праверана 15 November 2022.
- ↑ а б Peleschuk. Russia rains missiles across Ukraine as signs emerge of further retreat (англ.). Reuters (15 лістапада 2022). Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Leicester. US official: Russian missiles crossed into Poland, killing 2 (англ.). AP News (15 лістапада 2022). Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Wybuch w miejscowości Przewodów. Nie żyją dwie osoby(нявызн.). Polskie Radio Lublin (15 лістапада 2022). Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Wybuch w miejscowości Przewodów. Nie żyją dwie osoby(нявызн.). Polskie Radio Lublin (15 лістапада 2022). Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Harrison. At least two dead after Russian missiles land in NATO state Poland (англ.). Express.co.uk (15 лістапада 2022). Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ https://twitter.com/mariuszgierszew/status/1592570215443070976 (руск.). Twitter. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Rakiety spadły na Polskę. Są ofiary śmiertelne | Wiadomości Radio ZET (польск.). wiadomosci.radiozet.pl (15 лістапада 2022). Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Rakieta znad Ukrainy spadła na wieś w naszym regionie. Są ofiary śmiertelne (foto)(нявызн.). Lublin112.pl - Wiadomości z Lublina i regionu. Ważne informacje z kraju. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ РБК . Telegram. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Reuters (2022-11-15). "Polish premier calls urgent meeting of national security committee". Reuters(англ.). Праверана 2022-11-15.
{{cite news}}
:|author=
мае агульную назву (даведка) - ↑ Piotr Müller on Twitter: Premier @MorawieckiM zwołał w trybie pilnym Komitet Rady Ministrów do spraw Bezpieczeństwa Narodowego i spraw Obronnych. (польск.). Twitter. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Rakiety spadły na Polskę. Są ofiary śmiertelne | Wiadomości Radio ZET (польск.). wiadomosci.radiozet.pl (15 лістапада 2022). Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ https://twitter.com/visegrad24/status/1592585048972472322 (руск.). Twitter. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ В Польше созывают совещание Совета безопасности на фоне сообщений о взрывах ракет на границе с Украиной. В воздух подняли истребители (руск.)(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2022. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ PILNE: Polska podnosi gotowość bojową wojska (польск.). niedziela.pl. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Rakieta znad Ukrainy spadła na wieś w naszym regionie. Są ofiary śmiertelne (foto)(нявызн.). Lublin112.pl - Wiadomości z Lublina i regionu. Ważne informacje z kraju. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ СМИ: российские ракеты упали в Польше. В стране созван Комитет нацбезопасности - Обновляется . Новая газета Европа (23 ліпеня 2240). Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ https://twitter.com/lachowskimateus/status/1592601337409470464 (руск.). Twitter. Праверана 16 лістапада 2022.
- ↑ В Польше созывают совещание Совета безопасности на фоне сообщений о взрывах ракет на границе с Украиной. В воздух подняли истребители (руск.)(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2022. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Statement on summoning the ambassador of the Russian Federation to Polish MFA - Ministry of Foreign Affairs Republic of Poland - Gov.pl website (англ.) . Ministry of Foreign Affairs Republic of Poland. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Russian missiles cross into Poland during strike on Ukraine (англ.). AP NEWS (15 лістапада 2022). Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ https://twitter.com/deptofdefense/status/1592595852266115072 (руск.). Twitter. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Минобороны России . Telegram. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Zelenskiy / Official . Telegram. Праверана 15 лістапада 2022.
- ↑ Байден назвал маловероятным, что ракеты на территорию Польши выпустили из России . Новая газета Европа (4 кастрычніка 2241). Праверана 16 лістапада 2022.
- ↑ РБК . Telegram. Праверана 16 лістапада 2022.
- ↑ Президент Польши: Падение ракеты — это «несчастный случай», а не целенаправленная атака (руск.)(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2022. Праверана 16 лістапада 2022.
- ↑ МИД Польши: на территории страны упала ракета российского производства . Новая газета Европа (23 ліпеня 2240). Праверана 16 лістапада 2022.
- ↑ Reuters (2022-11-16). "Poland may not have to launch NATO art. 4 procedure, says PM". Reuters. Праверана 2022-11-16.
{{cite news}}
:|last=
мае агульную назву (даведка) - ↑ Ukraine war latest: Ukraine air defence likely caused Poland explosion - Nato chief(нявызн.). BBC News. Праверана 16 лістапада 2022.
- ↑ Президент Польши: падение ракеты вблизи польской границы, скорее всего, было случайностью . Новая газета Европа (15 чэрвеня 2242). Праверана 16 лістапада 2022.
- ↑ Bloomberg - Are you a robot? . www.bloomberg.com. Праверана 16 лістапада 2022.
- ↑ Coraz bliżej prawdy o rakiecie w Przewodowie. Wiadomo czyj był pocisk (польск.). Rzeczpospolita. Праверана 26 верасня 2023.
- ↑ Rzeczpospolita: следователи установили, что в Польше в ноябре 2022 года упала украинская ракета (руск.). Meduza. Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ Беларусь выдала 2 версии по поводу падения ракеты в Брестской области
- ↑ Кремль прокомментировал падение украинской ракеты в Беларуси