Ракфелераўскі ўніверсітэт
Ракфелераўскі ўніверсітэт — прыватны ўніверсітэт, размешчаны паміж 63-й і 68-й вуліцамі ўздоўж Ёрк-авеню на Манхэтэне ў Нью-Ёрку. Універсітэт спецыялізуецца галоўным чынам на фундаментальных даследаваннях у абласцях біямедыцыны, і прапануе як вышэйшую прафесійную, так і паслявнузскую адукацыя. Заснаваны ў 1901 годзе нафтавым магнатам і філантропам Джонам Ракфелерам як Ракфелераўскі інстытут медыцынскіх даследаванняў (да 1965 года).
Ракфелераўскі ўніверсітэт | |
---|---|
200px | |
Па-англійску | Rockefeller University |
Дэвіз |
лац.: Scientia pro bono humani generis англ.: Knowledge for the good of humanity бел.: Веды на выгоду чалавецтва |
Заснаваны ў | 1901 |
Тып | прыватны |
Мэтавы фонд | $ 1,53 млрд.[1] (2009) |
Прэзідэнт | Марк Тэсье-Лавінь |
Месца размяшчэння |
40°45′45″ пн. ш. 73°57′20″ з. д.HGЯO |
Афіцыйны сайт | www.rockefeller.edu |
Універсітэт быў месцам шматлікіх важных навуковых адкрыццяў. Ракфелераўскія вучоныя, напрыклад, усталявалі, што спадчыннасць ДНК мае хімічны базіс, выявілі групы крыві, паказалі, што вірусы могуць выклікаць ракавыя захворванні, заснавалі сучасную вобласць — клетачную біялогію, вывучалі структуру антыцелаў, распрацавалі лячэнне метадонам для тых, хто ўжываў гераін, распрацавалі СНІД-«кактэйль» для лекавай тэрапіі, а таксама выявілі гармон лептын, які рэгулюе энергетычны абмен[2].
УзнагародыПравіць
Лаўрэаты Нобелеўскай прэмііПравіць
Дваццаць тры Нобелеўскія прэміі былі атрыманы за даследаванні, звязаныя з Універсітэтам:[3]
- 2003 Родэрык Мак-Кінан
- 2001 Пол Нерс
- 2000 Пол Грынгард
- 1999 Гюнтэр Блобель
- 1984 Роберт Брус Мерыфілд
- 1981 Торстэн Візел
- 1975 Дэйвід Балтымар
- 1974 Альбер Клод
- 1974 Крысціян дэ Дзюў
- 1974 Джордж Паладэ
- 1972 Станфард Мур
- 1972 Уільям Говард Стайн
- 1972 Джэралд Эдэльман
- 1967 Холдэн Кефер Хартлайн
- 1966 Фрэнсіс Пейтан Роўс
- 1958 Джошуа Ледэрберг
- 1958 Эдуард Тэйтэм
- 1953 Фрыц Альберт Ліпман
- 1946 Джон Говард Нортрап
- 1946 Уэндэл Мерэдзіт Стэнлі
- 1944 Герберт Спенсер Гасер
- 1930 Карл Ландштэйнер
- 1912 Алексіс Карэль
ГісторыяПравіць
У сярэдзіне 1970-х гадоў Ракфелераўскаму ўніверсітэту атрымалася прыцягнуць некалькі бачных вучоных у вобласці гуманітарных навук, першым чынам Сола Крыпке, вядомага логіка, філосафа мовы, і прадаўжальніка прац Людвіга Вітгенштэйна. Зусім нядаўна, яго прафесары сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1999, 2000 і 2001 годзе, і Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 2003 годзе[3].
Зноскі
- ↑ U.S. and Canadian Institutions Listed by Fiscal Year 2009 Endowment Market Value and Percentage Change in Endowment Market Value from FY 2008 to FY 2009 (англ.) . National Association of College and University Business Officers. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 23 верасня 2011.
- ↑ http://www.medicalnewstoday.com/releases/22784.php (англ.) . MediLexicon International Ltd (14 красавіка 2005). Праверана 23 верасня 2011.
- ↑ 3,0 3,1 Nobel Laureates (англ.) . The Rockefeller University. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 26 верасня 2011.
ЛітаратураПравіць
- Chernow, Ron. Titan: The Life of John D. Rockefeller, Sr., London: Warner Books, 1998.
- Hanson, Elizabeth. The Rockefeller University Achievements: A Century of Science for the Benefit of Humankind, 1901—2001. New York: The Rockefeller University Press, 2000.
- Rockefeller, David. Memoirs, New York: Random House, 2002.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт(англ.)
- Шпіталь Ракфелераўскага ўніверсітэта(англ.)
- The Rockefeller University Newswire(англ.)
- The Rockefeller University Press(англ.)
- Natural Selections (an unofficial Rockefeller University newsletter)(англ.)