Адкрыць галоўнае меню

Ракфелераўскі ўніверсітэт — прыватны ўніверсітэт, размешчаны паміж 63-й і 68-й вуліцамі ўздоўж Ёрк-авеню на Манхэтэне ў Нью-Ёрку. Універсітэт спецыялізуецца галоўным чынам на фундаментальных даследаваннях у абласцях біямедыцыны, і прапануе як вышэйшую прафесійную, так і паслявнузскую адукацыя. Заснаваны ў 1901 годзе нафтавым магнатам і філантропам Джонам Ракфелерам як Ракфелераўскі інстытут медыцынскіх даследаванняў (да 1965 года).

Ракфелераўскі ўніверсітэт
Па-англійску Rockefeller University
Дэвіз лац.: Scientia pro bono humani generis
англ.: Knowledge for the good of humanity
бел.: Веды на выгоду чалавецтва
Заснаваны ў 1901
Тып прыватны
Мэтавы фонд $ 1,53 млрд.[1] (2009)
Прэзідэнт Марк Тэсье-Лавінь
Месца размяшчэння

Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША


40°45′45″ пн. ш. 73°57′20″ з. д.HGЯO
Афіцыйны сайт www.rockefeller.edu

Універсітэт быў месцам шматлікіх важных навуковых адкрыццяў. Ракфелераўскія вучоныя, напрыклад, усталявалі, што спадчыннасць ДНК мае хімічны базіс, выявілі групы крыві, паказалі, што вірусы могуць выклікаць ракавыя захворванні, заснавалі сучасную вобласць — клетачную біялогію, вывучалі структуру антыцелаў, распрацавалі лячэнне метадонам для тых, хто ўжываў гераін, распрацавалі СНІД-«кактэйль» для лекавай тэрапіі, а таксама выявілі гармон лептын, які рэгулюе энергетычны абмен[2].

Змест

УзнагародыПравіць

ГісторыяПравіць

 
«Зала Заснавальнікаў»

У сярэдзіне 1970-х гадоў Ракфелераўскаму ўніверсітэту атрымалася прыцягнуць некалькі бачных вучоных у вобласці гуманітарных навук, першым чынам Сола Крыпке, вядомага логіка, філосафа мовы, і прадаўжальніка прац Людвіга Вітгенштэйна. Зусім нядаўна, яго прафесары сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1999, 2000 і 2001 годзе, і Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 2003 годзе[3].

Зноскі

  1. U.S. and Canadian Institutions Listed by Fiscal Year 2009 Endowment Market Value and Percentage Change in Endowment Market Value from FY 2008 to FY 2009 (англ.) . National Association of College and University Business Officers. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 23 верасня 2011.
  2. http://www.medicalnewstoday.com/releases/22784.php (англ.) . MediLexicon International Ltd (14 красавіка 2005). Праверана 23 верасня 2011.
  3. 3,0 3,1 Nobel Laureates (англ.) . The Rockefeller University. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 26 верасня 2011.

ЛітаратураПравіць

  • Chernow, Ron. Titan: The Life of John D. Rockefeller, Sr., London: Warner Books, 1998.
  • Hanson, Elizabeth. The Rockefeller University Achievements: A Century of Science for the Benefit of Humankind, 1901—2001. New York: The Rockefeller University Press, 2000.
  • Rockefeller, David. Memoirs, New York: Random House, 2002.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць