Раманс
Раманс — камерны музычна-паэтычны твор для голасу з інструментальным суправаджэннем (найчасцей фартэпіянным). Тэксты раманса могуць мець лірычны, сатырычны, апавядальны характар. Шырокае распаўсюджанне раманс атрымаў у 19-20 ст. (Бетховен, Шуберт, Шуман, Ліст, Брамс, Грыг, Глінка, Чайкоўскі, Рахманінаў і інш.). Часам рамансам называюць пявучыя інструментальныя п'есы: раманс для фартэпіяна Чайкоўскага, раманс для скрыпкі з аркестрам Бетховена.
Літаратура
правіць- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6