Раманскі стыль

стыль у мастацтве і архітэктуры
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Раманскі стыль — стыль сярэдневяковага еўрапейскага мастацтва XXIII стагоддзяў. Pаманскі стыль склаўся пад уплывам феадальна-рэлігійнай ідэалогіі, увабраў у сябе элементы старажытнарымскага і візантыйскага мастацтваў і прыйшоў на змену шматлікім мясцовым варыянтам, лакальным стылям (меравінгскаму  (італ.), каралінгскаму і інш.).

Камянецкая вежа. Раманскі стыль. 12711288 г.; г. Каменец, Брэсцкая вобл.

Тэрмін

правіць

Стыль спачатку атрымаў у даследчыкаў розныя вызначэнні: візантыйскі, навагрэчаскі, старагерманскі, раманскі (у сэнсе рымскі). Але ніводная з прыведзеных дэфініцый не можа лічыцца дакладнай і вычарпальнай. Аднак з лёгкай рукі французскіх гісторыкаў Шарля дэ Жэрвіля  (фр.) і дэ Камона  (руск.), якія ўпершыню выкарысталі ў 1820 годзе тэрмін «раманскі стыль», агульнае прызнанне атрымала менавіта гэтая назва.

Асаблівасці

правіць
 
Васьмігранная царква Пятра і Паўла колішняга манастыра Отмарсайм, XI ст. Камуна Отмарсайм, кантон Рыксайм, акруга Мюлуз, дэпартамент Верхні Рэйн, рэгіён Гранд-Эст, Францыя.

Вызначальная роля належала суровай, крэпаснога характару архітэктуры (замкі, манастырскія комплексы, цэрквы, гарадскія дамы), якой уласціва сукупнасць набліжаных адзін да аднаго аб’ёмаў рознай вышыні, канструкцыйна аб’яднаных узаемазвязанасцю апор і перакрыццяў, ураўнаважаных вежай-ліхтаром ці купалам над сяродкрыжжам. У ранні перыяд у будынках рабілі плоскія драўляныя перакрыцці, пазней цыліндрычныя і, нарэшце, крыжовыя.

 
Усходні фасад Майнцкага сабора, XI — XIII ст.

У цэлым раманскія храмы працягвалі традыцыі рымскай архітэктуры — тут выкарыстоўваўся прамавугольны храм (базіліка) з прадольнымі нефамі і апсідай. Новым было з’яўленне трансепты — галерэі, перпендыкулярнай нефам. У выніку цэнтральны неф і трансепт складалі крыж, што адпавядала хрысціянскай сімволіцы. Над гэтым перакрыжаваннем размяшчалася вежа (яшчэ адна прыкмета раманскай пабудовы). Найбольш закончаны тып збудаванняў раманскага стылю — манастырская царква (базіліка, крыжападобная ў плане ў Заходняй Еўропе, круглая ў плане ратонда ў Цэнтральнай Еўропе).

Збудаванні вызначаліся манументальнасцю, масіўнасцю канструкцый, аздабляліся абстрактна-геаметрычным арнаментам і скульптурай на тымпанах парталаў, капітэлях апор. У скульптуры і фрэсках пераважалі дагматычнасць, скаваны арнаментальна-плоскасны характар кампазіцыі, умоўная трактоўка фігур у спалучэнні з павышанай экспрэсіяй. Прафесійны ўзровень выканання пабудоў быў не вельмі высокі. Справа ў тым, што іх будавалі непрафесійныя рабочыя або манахі. Толькі ў канцы XII ст. узніклі першыя арцелі муляраў з ліку міран.

Яркія ўзоры архітэктуры раманскага стылю створаны ў Германіі (сабор у Вормсе, XII — XIII ст.), Францыі (царква Нотр-Дам у Пуацье, XII ст.), Італіі (царква Сан-Мікеле  (італ.) ў Павіі, XII ст.) і інш. У Беларусі да раманскага стылю належыць Камянецкая вежа.

Галерэя

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць